wd wp Пошук:

Андрэеўская царква

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Андрэеўская царква (значэнні). Андрэеўская царква (укр.: Андріївська церква) — барочная царква Святога Андрэя ў Кіеве, помнік архітэктуры, жывапісу і дэкаратыўнага мастацтва XVIII ст. сусветнага значэння. Рашэннем Вярхоўнай Рады царква была перададзена Сусветнаму патрыярхату ў бязвыплатнае карыстанне.

Гісторыя

Андрэеўская царква, 1911
год

Пабудавана ў 17441767 гадах (па іншых дадзеных 1749—1754) па праекце архітэктара Барталамеа Растрэлі на Андрэеўскай гары ў памяць наведвання Кіева імператрыцай Лізаветай Пятроўнай, на месцы Крыжаўзвіжанскай царквы. Акрамя гэтага збудавання, ва Украіне ёсць яшчэ адзін твор аўтарства Б. Растрэлі — Марыінскі палац. Кіраўнік будаўніцтва — І. Ф. Мічурын; інтэр’ер (разьба, ляпніна, жывапіс) — А. Антрапаў, Г. Лявіцкі, І. Вішнякоў, П. Барыспалец і іншыя.

Царква была асвечана 19 жніўня 1767 года.

Сёння царква з’яўляецца часткай Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская».

18 кастрычніка 2018 года царква была перададзена Сусветнаму Патрыярхату, на яе тэрыторыі была створана стаўрапігія. 13 снежня 2018 года ў Андрэеўскай царкве адбылася першая архірэйская літургія Патрыяршай Стаўрапігіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Архітэктура

Вышыня царквы з крыжам — 46 м (з стылабатам — 60 м), даўжыня — 30 м, шырыня — 23 м.

У афармленні фасадаў Андрэеўскай царквы Растрэлі ўпершыню ўжыў дэкор з чыгуннага ліцця, які раней для культавых пабудоў на тэрыторыі Усходняй Еўропы не ўжываўся.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Храмы Святога Андрэя
Храмы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Канстанцінопальскі Патрыярхат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
1754 год у Еўропе
XVIII стагоддзе ва Украіне
Праваслаўныя храмы Кіева
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Будынкі, спраектаваныя Растрэлі
Славутасці Кіева
З’явіліся ў 1754 годзе