wd wp Пошук:

Аляксей Максімавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксей Казлоў. Аляксей Максімавіч Казлоў (нар. 4 чэрвеня 1949, в. Карманоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёапаратуры.

Працоўную дзейнасць пачаў радыёмеханікам радыёатэлье ў горадзе Магілёве. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, намеснікам сакратара парткама, старшынёй прафкама, начальнікам упраўлення сацыяльнабытавога развіцця, намеснікам генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За воінскую доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»