wd wp Пошук:

Аляксей Ігаравіч Багданаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданаў.

Аляксей Ігаравіч Багданаў (нар. 27 чэрвеня 1973, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (з 2021).

Біяграфія

У 1995 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. У 2018 і 2019 годзе атрымаў дыплом Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2000 год працаваў трэнерам-выкладчыкам Беларускай федэрацыі традыцыйнага каратэ. Напрацягу 1996 года служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2003 год — выкладчык кафедры фізвыхавання і спорту Гуманітарна-эканамічнага недзяржаўнага інстытута.

У 2003—2008 гадах — выкладчык кафедры спартова-баявых мастацтваў і спецрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У 2008—2011 гадах — начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. З 2011 па 2013 год — намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы і гандлю ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».

У 2013—2014 гадах — намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Мяса-малочная кампанія».

У 2014—2021 гадах — начальнік галоўнага ўпраўленн знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 5 красавіка 2021 па 21 снежня 2021 года займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2021 года прызначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці
  2. https://nagrady.by/persona/20506/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры гандлю Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў