wd wp Пошук:

Аляксандр Юдзіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юдзіцкі.

Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года.

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.

Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор жаўнераў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.

Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.

Быў жанаты на Ганне Феліцыяне Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты ясвонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войскія рэчыцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1677 годзе
Катэгорыя·Юдзіцкія