wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Рыціх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыціх. Аляксандр Фёдаравіч Рыціх (руск.: Александр Фёдорович Риттих; 5 ліпеня 1831, Пецярбургская губерня — пасля 1900) — рускі этнограф, ваенны картограф. Генерал-лейтэнант (1891).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 ліпеня 1831 года. Скончыў Інжынерную акадэмію (1853 г.) і Акадэмію Генштаба (1858 г.). Стаяў на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму. Аўтар «Атласа народонаселения Западнорусского края по вероисповеданиям и национальностям» (СПб.,1863), у якім усё славянскае мясцовае насельніцтва каталіцкага веравызнання ім было аднесена пераважна да палякаў, праваслаўнае лічылася рускім. Ні традцыі культуры, ні моўныя асаблівасці ім пад увагу не прымаліся. Найбольш каштоўныя яго карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некаторых абласцей Расіі, замежных славянскіх народаў («Этнографическая карта Европейской России». СПб., 1875). Яго працы, прысвечаныя Заходняму краю («Материалы для этнографии Царства Польского: Люблинская и Августовская губернии». СПб., 1864) і іншыя, мелі апісальны характар.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Этнографы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе