.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Мартыновіч (нар. 26 жніўня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Рубін» з Казані. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2020).
Выхаванец мінскага Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР). У сезоне 2003 гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 года гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год ужо трывала замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2010 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Краснадар», дзе таксама стаў іграком асновы. У сезоне 2011/12 «Краснадар» атрымаў месца ў расійскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандр застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе стаў таксама капітанам «Краснадара». У сезоне 2014/15, аднак, стаў радзей з’яўляцца на полі.
У снежні 2014 года падоўжыў кантрат з «Краснадарам» да лета 2018 года. У чэрвені 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Урал» на 1 год[4]. У складзе «Урала» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў аснове. У маі 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[5][6]. У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды.
У маі 2022 года было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэнні сезона[7]. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[8].
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 17 лістапада 2010 года адзначыўся дублем у браму зборнай Амана ў таварыскім матчы.
У сакавіку 2015 года стаў капітанам зборнай Беларусі[9].