Аляксандр Рыгоравіч Марозаў (руск.: Александр Григорьевич Морозов; 24 верасня 1944, Масква) — рускі пісьменнік.
Нарадзіўся 24 верасня 1944 года ў Маскве у сям’і лекара і настаўніцы.
У 1968 годзе скончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У студэнцкія гады, пачынаючы з 1965 года, уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне маладых паэтаў «СМОГ».
Працаваў у гатетах «Московский комсомолец», «Литературная газета», рэдактарам кніг серыі «Эўрыка» у выдавецтве «Молодая гвардия», рэдактарам багаслоўскага аддзела ў часопісы «Журнал Московской Патриархии» (1985—1988), адказным сакратаром праўлення Міжнароднага фонда славянскага пісьменства і культуры.
Першы раман «Чужыя лісты» напісаў ў 1968 годзе і паказаў рукапіс свайму універсітэцкаму выкладчыку, літаратуразнаўцу Уладзіміру Турбіну, які напісаў да яго рэкамендацыю і параіў Марозаву звярнуцца ў часопіс «Новый мир». Але часопіс адхіліў раман, і надрукаваць яго ўдалося толькі ў 1997 годзе. Марозаў атрымаў за яго прэмію «Рускі Букер».
Руская пісьменніца Ірына Палянская называе раман «Чужыя лісты» плагіятам, самога аўтара — плагіятарам, а таксама абвінавачвае А. Марозава ў прысваенні чужых лістоў, якія знайшоў паэт Уладзімір Алейнікаў на руінах старога дома ў Астанкіна, і напісанні на аснове іх рамана «Чужыя лісты»[1].