wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Карпінскі

Аляксандр Пятровіч Карпінскі (руск.: Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский, 1847 — 15 ліпеня 1936) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896).

Біяграфія

Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869 года — ад’юнкт, у 1877—1896 гадах — прафесар Горнага інстытута. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935—1936 гадах — член ЦВК СССР.

Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.

Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).

Зноскі

  1. http://www.ras.ru/presidents/d87f4048-5927-414c-bcf8-8ed52dc51550.aspx
  2. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  3. Карпинский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Турынская акадэмія навук — 1757.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Воластана
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1847 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхатурскім павеце
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці