Аляксандр Нарушэвіч (? — каля 1653) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян жамойцкі (з 1645).
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Яна Нарушэвіча.
З 1601 вучыўся ў Караляўцы, з 1608 у Гайдэльбергу і Марбургу (Германія), у 1612—1613 у Італіі, у тым ліку ў Падуі.
Пасол на соймы 1627, 1632 (падпісаў элекцыю Уладзіслава IV), 1640.
Шчыры кальвініст, старшыня кальвінісцкіх сінодаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1628, 1650 і 1652.