wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Апякушын

Аляксандр Міхайлавіч Апякушын (руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Опеку́шин; 16 (28).11.1838, Свечкіна, цяпер Яраслаўская вобласць — 4 сакавіка 1923, сяло Рыбніца, цяпер Яраслаўскай вобласці) — рускі скульптар. Сын прыгоннага. Вучыўся ў мастацкай школе таварыства заахвочвання мастакоў і ў скульптурнай майстэрні Д. І. Енсена ў Пецярбургу. Сапраўдны член пецярбургскай АМ (1895). Удзельнічаў у стварэнні (па праектах М. Мікешына) помніка ‘Тысячагоддзе Расіі’ у Ноўгарадзе (адкрыты ў 1862) і Кацярыне II у Пецярбургу (адкрыты ў 1873). Найбольш значныя творы Апякушына — помнік А. С. Пушкіну ў Маскве (бронза, граніт, адкрыты ў 1880). Апякушын стварыў таксама помнікі А. С. Пушкіну ў Пецярбургу (адкрыты ў 1884), К. М. Бэру ў Тарту (адкрыты ў 1886), М. Ю. Лермантаву ў Пяцігорску (адкрыты ў 1889) — усё бронза, граніт.

Зноскі

  1. Опекушин Александр Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Alexander Michailowitsch Opekuschin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aleksandr Opekushin // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Скульптары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай губерні
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»