.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў (нар. 17 красавіка 1944, в. Забалацце, Талачынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Аграрнай партыі.
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1968), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Г. Дзіммтрава (1968—1974), старшынёй калгасаў «1 Мая», «Гігант» (1975—1979), начальнікам Талачынскага ўпраўлення сельскайгаспадаркі і харчавання (1979—1982). Займаў пасады старшыні Пастаўскага райвыканкама, першага сакратара Чашніцкага райкама КПБ (1982—1992), першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама (1992—1997), генеральнага дырэктара Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве (1997—1999).
У 1995 годзе, пасля другога тура галасавання, стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання ад Талачынскай выбарчай акругі № 52[3]. У 1996—2004 гадах дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў, член (1996—2000) і старшыня (2000—2004) Камісіі па аграрных пытаннях.