wd wp Пошук:

Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бондараў. Аляксандр Мітрафанавіч Бондараў (30 мая 1923, Нікалаеўка, Пахвістнеўскі раён Самарскай вобласці — 9 ліпеня 1996, Тальяці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, малодшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Магіла Бондарава. Тальяці.

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Беларус. Скончыў сярэднюю школу.

У войску з 1941 года. У 1942 годзе скончыў Куйбышаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча.

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 1 і 2 Украінскіх франтах[1]. Удзельнічаў у абароне Масквы, Курскай бітве, вызваленні Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі і Германіі. Двойчы быў паранены.

У 1947 годзе скончыў курсе ўдасканалення афіцэрскага складу. Член КПСС з 1946 года. У 1953 годзе па стане здароўя звольнены з Чырвонай Арміі[1].

У 1954 годзе скончыў Куйбышаўскі педагагічны інстытут[1], працаваў у сярэдняй школе ў Пахвістнева, затым выкладаў у Тальяці у ПТВ.

Памёр у 1996 годзе. Пахаваны на Баныкінскіх могілках Тальяці.

Подзвіг

У канцы верасня 1943 года 167-я стралковая дывізія, у якой служыў Бондараў выйшла да Дняпра. Бондараў ўзначаліў перадавы атрад салдат, з якімі захапіў востраў у плыні ракі. У ноч на 27 верасня атрад Бондарава пераправіўся на правы бераг і ў рукапашнай сутычцы захапіў перадавыя акопы праціўніка[1].

Пры падтрымцы танкаў немцы перайшлі ў контратаку, але атрад Бондарава паспяхова адбіў і яе, і шэсць наступных, знішчыўшы пры гэтым 7 танкаў.

У лістападзе 1943 года Аляксандр Бондараў прымаў удзел у вызваленні Кіева. Ён на чале ўзвода аўтаматчыкаў танкавым дэсантам з боем прабіліся ў тыл суперніка і зладзілі засаду на дарозе Кіеў — Васількоў — Фастаў, па якой адступалі часткі вермахта. У ходзе бою было знішчана да 300 салдат праціўніка і калона аўтамашын, было ўзята ў палон каля 500 салдат.

Званне Героя Савецкага Саюза А. М. Бондараву прысвоена 10 студзеня 1944 «за адвагу, гераізм і умелае камандаванне падраздзяленнямі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева»[2].

Узнагароды

Памяць

Ганаровы грамадзянін Пахвістнеўскага раёна Самарскай вобласці.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бондарев Александр Митрофанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Самарскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самарскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Асобы