wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Шышко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышко. Аляксандр Мікалаевіч Шышко (нар. 24 верасня 1959, в. Азёры, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў.

Біяграфія

З 1976 года па 1981 год вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

Працоўную дзейнасць пачаў у красавіку 1981 года галоўным заатэхнікам калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

З 1981 года па 1983 год служыў ва Узброеных Сілах СССР.

З 1983 года па 1989 год працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі, начальнікам малочна-таварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна.

З 1989 года па 1998 год працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна.

З 1998 года па 2001 год — намеснік старшыні па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна. У 2001 годзе абраны старшынёй калгаса «Азёры». У 2013 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком года Гродзенскай вобласці ў сельскагаспадарчай галіне па выніках 2012 года.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Гродзенскай вобласці. У Савеце Рэспублікі шостага склікання з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У Савеце Рэспублікі сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 61 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (27 лютага 2021).
  2. Шышко Аляксандр Мікалаевіч
  3. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 4 лістапада 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання