wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў

Аляксандр Мікалаевіч Гвоздзікаў (нар. 29 лістапада 1951, Віцебск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

З 1965 па 1970 год займаўся ў скульптурнай студыі пры Віцебскім педагагічным інстытуце. У 1976 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1981 года.

Член Саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе ў манументальнай і станкавай пластыцы.

Асноўныя творы: помнік М. Шагалу ў Віцебску, бюст Марка Шагала ў Лёзне, дзецям М. Шмырова ў г. п. Сураж Віцебскай вобласці, М. Сільніцкаму на шашы Віцебск — Полацк, А. Углоўскаму ў саўгасе імя А. Углоўскага Віцебскай вобласці; кампазіцыі «Дзеці вайны», «Флора», «Вызваленне», «Перамога», «Яны перамаглі»; трыпціх «Майстры», шэраг партрэтаў і мемарыяльных дошак.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, музеі М. Шагала ў Францыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе