wd wp Пошук:

Аляксандр Мак-Куін

Лі Аляксандэр Мак-Куін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся найлепшым брытанскім мадэльерам года.

Біяграфія

Лагатып дызайнерскага дома «Alexander McQueen».

Нарадзіўся ў сям’і таксіста. Аляксандр пачаў кар’еру ў фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў Св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 годзе запусціў сваю лінію моднага адзення.

11 лютага 2010 года быў знойдзены ў сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася ў выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.

Кар’ера

Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля яго наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі ў Модны дом «Givenchy» на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў «Givenchy» і далучыўся да «Gucci Group», каб распрацоўваць сваю асабістую марку — «Alexander McQueen».

Брэнд «Alexander McQueen», які належыць «Gucci Group» с 2004 года 30% сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.

Музы

Цытаты

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128568429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Alexander McQueen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. http://www.telegraph.co.uk/fashion/fashionnews/7223477/Alexander-McQueens-family-left-raw-by-his-death.html
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Постаці Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі