wd wp Пошук:

Аляксандр Завадскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Завадскі.

Аляксандр Завадскі (польск.: Aleksander Zawadzki; 16 снежня 1899, Бендзін, Расійская імперыя — 7 жніўня 1964, Варшава, ПНР) — польскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі ў 1952—1964 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Бендзін (на той момант — Германская імперыя, цяпер — Польшча). З 1915 года — рабочы па найму ў сельскай гаспадарцы, затым у металургіі і шахтах. У 1922 годзе стаў членам Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП), з 1923 года — член Камуністычнай партыі Польшчы. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднаразова арыштаваны і правёў у турме больш за 11 гадоў.

З 1939 года — у СССР, удзельнічае ў арганізацыі Саюза польскіх патрыётаў і Войска Польскага. У 1944—1945 гадах — начальнік штаба партызан у Польшчы і намеснік камандуючага Войска Польскага па палітычнай частцы.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў упаўнаважаным урада ў Сілезіі, затым — ваяводам Дамброўскі-Сілезскага ваяводства. З снежня 1948 года становіцца членам ЦК і Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). У 1949—1952 — намеснік старшыні Савета Міністраў.

20 лістапада 1952 стаў Старшынёй Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі і захаваў за сабой гэтую пасаду да сваёй смерці 7 жніўня 1964 года. Памёр у Варшаве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033583510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Aleksander Zawadzki // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Alexander Zawadski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1033583510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петракоўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Генералы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках