wd wp Пошук:

Аляксандр Гроза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гроза. Алякса́ндр Ка́раль Гро́за (польск.: Aleksander Groza; 30 чэрвеня 1807, в. Закрынічча, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 3 лістапада 1875, Халаімгарадок, цяпер Андрушоўскі раён, Жытомірская вобласць) — польскі паэт, празаік, драматург; прадстаўнік т.зв. «украінскай школы» польскага рамантызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і. Яго бацька быў вядомым валынскім памешчыкам. Брат пісьменніка Сільвестра Венжыка. Аляксандр атрымаў досыць добрую адукацыю спачатку на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, затым у Дэрпцкім універсітэце. Дэбютаваў у друку ў віленскім штогодніку «Noworocznik litewski na rok 1831». У 1837—1841 гадах рэдагаваў і выдаваў у Вільні штогадовы альманах «Rusałka» («Русалка»).

У 1840-я гады жыў у сяле, якое атрымаў у спадчыну ва Украіне, дзе займаўся літаратурнай працай. У 1850 г. пераехаў у Бярдзічаў, затым у Жытомір, дзе прысвяціў сябе выпуску танных навучальных і літаратурных выданняў для бедных і іншай дабрачыннай дзейнасці.

Пахаваны на могілках с. Безыменнае каля свайго брата Сільвестра Венжыка Грозы.

Творчасць

Пісаў вершы і паэмы на гістарычную («Магілы») і фальклорную тэматыку («Помета Чорнага Бога», «Аліна» і інш.). Выкарыстоўваў і творча асэнсоўваў беларускі фальклор («Марына. Беларуская аповесць», «Глухое возера. Беларуская аповесць»). Аўтар паэтычнага зборніка «Паэзія» (1835), паэм «Канёўскі стараста» (1836), «Сарока» (1838), «Пра памерлыя душы» (1848), «Марцін» (1849), «Смяцінскі» (1860), драмы «Грыць» (1858) і інш. У альманаху «Rubon» («Рубон») змясціў тэксты беларускіх народных песень, этнаграфічныя матэрыялы.

У лісце да польскага пісьменніка і публіцыста Міхала Грабоўскага пісаў[3]:

Браты Грымалоўскія хочуць свой беларускі дыялект вывесці з усеагульнага забыцця; яны збіраюць народныя песні, прыглядаюцца да яго прыгажосці ды своеасаблівасці. Заахвочваю – як магу – гэтых найлепшага жадання маладых людзей. Я не так даўно пісаў да аднаго з іх, выказваючы яму, якая яго чакае слава, калі пакладзе кутні камень новай, славянскага роду літаратуры. Дзіўная рэч, але над гэтым дыялектам ніхто не хацеў задумацца. Размаўляе на ім колькі губерняў, і ён сапраўдная мяжа паміж польскаю ды расейскаю мовамі.

Зноскі

  1. 1 2 Aleksander Groza // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Aleksander Karol Groza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Знайшліся мемуары пра арыстакратаў, якія захапляліся беларускаю моваю

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Валынскай губерні
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта