wd wp Пошук:

Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каханоўскі. Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі (нар. 24 ліпеня 1963, Маладзечна) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маладзечне 24 ліпеня 1963 года. Сын Генадзя Каханоўскага. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1985), аспірантуру пры ім (1988). Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Социально-классовая структура населения Белоруссии во второй половине ХIХ века». Кандыдат гістарычных навук (1989). Доктар гістарычных навук (2015).

3 1988 года навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі гісторыі Беларусі БДУ. З 1991 года намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ па навуковай рабоце. Адначасова з 1992 года дацэнт кафедры гісторыі БДУ. З 1999 года загадчык кафедрыі гісторыі Беларусі новага і навейшага часу. З 2016 дэкан гістарычнага факультэта БДУ. Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі і кандыдацкімі дысертацыямі, падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. Сябра рэдкалегій шэрагу навуковых выданняў. Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі» (2009), Пачэснай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2013). З 2016 года дэкан гістарычнага факультэта БДУ.[2]

Навуковыя даследаванні

Даследуе сацыяльныя і этнакультурныя працэсы на Беларусі ХІХ-ХХ ст. Аўтар падручнікаў, даведачна-інфармацыйных дапаможнікаў: «Гісторыя Беларусі» (1994), «Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік…» (1996) і інш. Суаўтар кнігі «Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч» (Мн., 1991), напісанай разам з Генадзем Каханоўскім. У 2014 паспяхова абараніў дысертацыю «Социальная трансформация белорусского общества (1861—1914 гг.)», па выніках якой у красавіку 2015 Прэзідыум ВАК Рэспублікі Беларусь прысудзіў навуковую ступень доктара гістарычных навук.

Публікацыі

Узнагароды

Зноскі

  1. https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 17 лютага 2021.
  2. БГУ. Кохановский Александр Геннадьевич
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ