wd wp Пошук:

Аляксандр Вікенцьевіч Цімашэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімашэнка. Алякса́ндр Віке́нцьевіч Цімашэ́нка (5 снежня 1958, Побалава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі біяфізік. Доктар біялагічных навук (1998), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)[1].

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе стаў выкладаць. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1999 годзе перайшоў на працу ў Інстытут фотабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгука клетак». У 2001 годзе пераехаў у Канаду[2].

Навуковая праца

Вывучыў біялагічную ролю монааксіду азоту, лекцінаў жывёльнага і расліннага паходжання, церазмембраннай перадачы сігналаў у здаровых і пухлінных клетках, малекулярнага ўзаемадзеяння між клеткамі[2].

Зноскі

  1. Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 5 снежня 2013. — № 229 (27594). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. 1 2 Аляксандра Самаль. Цімашэнка Аляксандр Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Імігравалі ў Канаду з Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Біяфізікі Беларусі