wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Шакуцін

Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 12 студзеня 1959, в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[2].

Санкцыі ЕС, іншых краін

17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за кошт Шакуціна[3][4]. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў[5]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае Лукашэнку[3]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Швейцарыя[8][9].

21 чэрвеня 2021 года ў Чорны спіс Еўрасаюза ўнеслі і кампанію «Логекс», як мяркуецца, звязаную з Шакуціным[10].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11].

Зноскі

  1. http://amkodor.by/about/structure/board_directors/shakutin-aleksandr-vasilevich/
  2. Шакуцін Аляксандр Васільевіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  3. 1 2 Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  4. Jozwiak, Rikard EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown(англ.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  5. Новые санкции ЕС против белорусских властей. Кто попал под удар (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 20202020-12-17. Праверана 21 ліпеня 2021.
  6. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  7. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  8. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Official Journal of the European Union
  11. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Спартыўныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ