У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фірсаў.
Аляксандр Васілевіч Фі́рсаў (11 (24) сакавіка 1914 — 23 кастрычніка 1952) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, матрос Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Герой Савецкага Саюза (7.3.1945).
А. В Фірсаў нарадзіўся ў пасёлку Падлесны (зараз у Краснаярскім раёне Самарскай вобласці). Працаваў механізатарам у калгасе і МТС. У Ваенна-Марскім Флоце ў 1935—1939 і 1941—1945 гг. Падчас Вялікай Айчыннай вайны чырванафлоцец, хіміст 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у баях у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці каля вёскі Скрыгалаў. А. В Фірсаў у ліку першых фарсіраваў раку Прыпяць, зрабіў праходы ў драцяной загародзе і мінным полі. 12 ліпеня ўдзельнічаў у адбіцці контратак ворага каля горада Пінска. Быў паранены і не пакінуў поля бою.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся на радзіму. Працаваў старшынёй калгаса.
Аляксандр Васілевіч Фірсаў на сайце «Героі краіны»