wd wp Пошук:

Аляксандр Валіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валіцкі. Аляксандр Валіцкі (8 лютага (27 студзеня) 1826, Вільня — 13 чэрвеня 1893, Варшава; Псеўданімы і крыптанімы: Місьцюк; Міншчук; Miściuk; Nowogrodzianin; Nowogrodzianin W.M.; Pauza Symforjan; W.; Z.; Żeleźniak; Alexander Żeleźniak) — літаратар, музычны крытык, выдавец .

Біяграфія

Скончыў Слуцкую гімназію, філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Вучыўся музыцы ў Слуцку і Вільні (скрыпка і фартэпіяна). У 1858—1862 гадах дасылаў музычныя агляды і рэцэнзіі ў варшаўскі часопіс «Ruch muzyczny». У 1863 годзе заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 годзе за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню Валіцкага пераняла яго сястра Соф’я Савіцкая. З 1868 года жыў у Варшаве, быў журналістам і выдаўцом. У 1890—1893 годзе быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы. Сябраваў з С. Манюшкам, В. Дуніным-Марцінкевічам, А. Кіркорам, Я. Лучынам (дапамагаў яму выдаваць творы). Пісаў на польскай, а паводле ўспамінаў Р. Зямкевіча, і на беларускай мове[Крыніца?].

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Выдаўцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта