wd wp Пошук:

Аляксандр Барысавіч Градскі

Аляксандр Барысавіч Градскі (руск.: Алекса́ндр Бори́сович Гра́дский; пры нараджэнні Фрадкін; 3 лістапада 1949, Капейск, Чалябінская вобласць, РСФСР, СССР — 28 лістапада 2021, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, мультыінструменталіст, аўтар песень, паэт, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў рускага року.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1997). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (1999). Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Народны артыст Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (2014). Мастацкі кіраўнік тэатра «Градскі Хол» (2014—2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 3 лістапада 1949 года ў Капейску.

Бацька — Барыс Абрамавіч Фрадкін (1926)[5][6][7][8], інжынер-механік. Вялікі ўплыў на развіццё будучага музыканта аказала яго маці, выпускніца ДІТМа Тамара Паўлаўна Градская[5][9], якая памерла, калі яму было 14 гадоў. У 1957 годзе сям’я вярнулася ў Маскву. Некалькі гадоў жыў у бабулі ў сяле Растаргуева Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці.

Кар’ера

Заснавальнік трэцяга па часе стварэння (пасля «Братоў» і «Сокала») расійскага рок-гурта «Славяне» (1965), аднак найбольшую папулярнасць яму прынёс гурт «Скамарохі» (1966). Таксама прымаў удзел у гуртах: «Лос Панчос», «Скіфы», калектыве польскіх студэнтаў МДУ «Тараканы»[10], у складзе якіх выконваў песні Элвіса Прэслі і твіст Арно Бабаджаняна «Песня пра Маскву».

На пачатку 1970-х режысёр Андрон Міхалкоў-Канчалоўскі пачынаў сваю працу над фільмам «Раманс пра закаханых». Кампазітарам фільма павінен быў стаць Мурад Кажлаеў, але ён адмовіўся. Тады Аркадзь Пятроў прапанаваў кандыдатуру Градскага. Градскі ў гэтым фільме не толькі пісаў музыку, а і выконваў вакальныя партыі. Фільм меў значны поспех і прынёс папулярнасць аўтару музыкі да фільма. Музычны часопіс «Billboard» аб’явіў Градскага «Зоркай года» (1974) «за выдатны ўнёсак у сусветную музыку»[9].

Выпускнік факультэта сольнага спеву ДМПІ імя Гнесіных (1974 год).

У 1975 годзе набыў свае першыя «Жыгулі»[11].

Аўтар рок-оперы «Стадыён» (памяці Віктара Хары) (1985), музыкі да першага айчыннага рок-балету «Чалавек» (па рамане Рэдзьярда Кіплінга).

З 1987 года — член Саюза кампазітараў СССР.

У 1988 годзе ўпершыню здолеў паехаць за мяжу (у США)[9].

Аўтар музыкі да больш чым 40 мастацкіх фільмаў, некалькіх дзясяткаў дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Выпусціў больш за 15 доўгаіграючых дыскаў, аўтар некалькіх рок-опер і рок-балетаў, мноства песень.

У 1988 годзе выканаў партыю Звездачота ў оперы Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» у выставе Вялікага тэатра (дырыжор — Яўген Светланаў).

Прымаў удзел у тэлепраграме «Белы папугай».

Пазіцыянуе сябе як маргінал, да саратнікаў па цэху патрабавальны, журналістаў не шануе (па запэўненні Яўгена Додалева, менавіта Градскі запусціў у СМІ слова «журналюга»[11][12][13]).

Прымаў удзел у альбоме-трыб’юце гурта «Машына часу» «Машынапіс», дзе заспяваў песні «Мой сябар (лепш за ўсіх іграе блюз)» і «Снег».

Голас Градскага — сярэдні па тэмбру між тэнарам-альціна і характэрным тэнарам.

Сям’я

Некаторыя песні

Юбілейны канцэрт гурта «Цветы», 2001 год. Злева направа: С. Намін, М. Наскоў, А. Градскі, А. Раманаў

Зноскі

  1. Першы канал — 1995. Праверана 28 лістапада 2021.
  2. 1 2 The Moscow Times / M. BerdyDerk Sauer, 1992. — ISSN 1563-6275
  3. http://headliner.name/index.php/component/k2/item/11913-aleksandr-gradskij-nesvoevremennyya-pesni-1993
  4. http://poiskm.com/artist/9571-Alexandr-Gradskiy
  5. 1 2 Всенародный Градский Архівавана 25 верасня 2020. (руск.)  // NEWSwe.com. — № 261.
  6. Gradsky.com: Просмотр темы — Новости интернета 2010 (руск.)
  7. Что общего между Марксом, Жириновским и Градским? (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2010. Праверана 19 ліпеня 2011. (руск.)
  8. Градский юбилей (руск.)
  9. 1 2 3 Насравший в вечность (руск.)
  10. Насравший в вечность (руск.)
  11. 1 2 3 Без цензуры: Самый неполиткорректный сайт рунета(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Праверана 19 ліпеня 2011.
  12. Большой Новосибирск — Александр Градский: «У меня врагов нет».(недаступная спасылка)Я их ликвидирую, или превращаю в друзей(недаступная спасылка) (руск.)
  13. КАБАРЕ-ДУЭТ «АКАДЕМИЯ»: «ВЫСШАЯ ТОЧКА В ИСКУССТВЕ — трагифарс». (руск.)
  14. 1 2 Издательский Дом «Новый Взгляд» Градский юбилей (руск.)
  15. Trend Life: Ужасное откровение Александра Градского (руск.)
  16. ТОП-новости — Интернет-издание «Публичные люди» — www.pl.com.ua (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Гітарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Гітарысты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
Катэгорыя·Гульцы «Што%3F Дзе%3F Калі%3F»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Свая каляіна»
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Гітарысты Расіі
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капейску
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада