wd wp Пошук:

Аляксандр Арсенавіч Бяляеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляеў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандр Бяляеў. Аляксандр Арсенавіч Бяляеў (нар. 12 красавіка 1947, Ленінград РСФСР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, эканаміст.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічага трэста № 10 у горадзе Гомелі. Быў майстрам, прарабам, старшым прарабам будаўнічага трэста № 14. Працаваў начальнікам Гомельскага мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Тэхмантаж», начальнікам будаўнічага ўпраўлення № 45, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Гомельпрамбуд», старшынёй праўлення вытворча-будаўнічага кааператыва «Трэст № 14». Займаў пасады першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва па гандлёвай палітыцы і міжнароднаму супрацоўніцтву.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://house.gov.by/index.php/,5525,18212,,,0,0,0.html
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных