wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Іванаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванаў. Аляксандр Андрэевіч Іванаў (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов; 16(28).7.1806, Санкт-Пецярбург — 3(15).7.1858, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1817-28) у свайго бацькі А. І. Іванава і ў класе А. Я. Ягорава. З 1830 года пенсіянер таварыства заахвочвання мастакоў у Італіі, наведаў Аўстрыю і Германію. У 1831-58 гадах жыў у Рыме, наведаў гарады Сярэдняй і Паўночнай Італіі, Венецыю, Неапаль. У 1857 годзе ездзіў у Лондан для сустрэчы з А. І. Герцэнам. Творы ранняга (пецярбургскага) перыяду творчасці Іванава маюць усе тыповыя рысы жывапісу класіцызму: ураўнаважаная кампазіцыя, выразнае размеркаванне фігур і прадметаў па планах; мастак імкнуўся дамагчыся эмацыйнай выразнасці ў трактоўцы традыцыйных міфалагічных і евангельскіх тэм («Прыям, які просіць у Ахілеса цела Гектара», 1824, Траццякоўская галерэя; «Іосіф, які тлумачыць сны зняволеным з ім у вязніцы хлебадару і віначэрпію», 1829, «З’яўленне Хрыста Марыі Магдаліне», 1835, — усе ў Рускім музеі). Завяршае ранні перыяд творчасці адна з першых прац Іванава ў Рыме — карціна «Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс» (1831-34, Траццякоўская галерэя), адрозная выключнай гарманічнасцю і паэтычным узвышанасцю трактоўкі выяў антычнага міфа. Як і іншыя прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі 1830-40-х гг., Іванаў шукаў шляхі вырашэння глыбокіх сацыяльных супярэчнасцей, устаранення несправядлівасці і прыгнёту. На фармаванне светапогляду Іванава ў Рыме паўплывалі сяброўскія адносіны (у канцы 1830 — пачатку 1840-х гг.) з М. В. Гогалем і кіраўніком нямецкіх назарэйцаў мастаком Ф. Авербекам.

Зноскі

  1. 1 2 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  2. 1 2 3 4 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 20 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 Иванов Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Памерлі ад халеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня