.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кобец. Аляксандр Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981, Салігорск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец салігорскай ДЮСШ, кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клуба «Старыя Дарогі». Пазней шэсць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск».
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выхадзіў на замену. У канцы сезону, аднак, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сезону вярнуўся ў яе склад і стаў адным з лідараў клуба ў Першай лізе. У выніку дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2015 пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэнні сезону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)