wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Байкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байкоў. Аляксандр Аляксеевіч Байкоў (нар. 27 верасня 1929, в. Драздоўка, Дрыбінскі раён) — трактарыст саўгаса «Дрыбінскі» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфічныя звесткі

Беларус, вырас у сялянскай сям’і нашчадкавых хлебаробаў. Яго бацька Аляксей Аўдзеевіч быў актывістам калектывізацыі і адным з першых камунараў у раёне, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[1].

Скончыў пяць класаў Карэбскай няпоўнай сярэдняй школы, курсы трактарыстаў пры Дрыбінскай МТС (1947), курсы механізатараў у Буйнічах. Праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі ў Туркестанскай ваеннай акрузе (1949—1952)[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1947 годзе трактарыстам калгаса «Авангард», з 1954 года — брыгадзір Дрыбінскай МТС, з 1955 года — трактарыст калгаса «Шлях Ілліча» (з 1960 года — саўгаса «Дрыбінскі»). Член КПСС з 1966 года.

За кароткі тэрмін Аляксандр Байкоў стаў высакакласным спецыялістам і перадавіком вытворчасці. За смену выпрацоўваў больш за 11 га на мяккім ворыве. Ён першы ў калгасе стаў прыкачваць глебу, а вызначыўшы ступень нагрузкі трактара, агрэгатаваў адразу некалькі глебаапрацоўчых машын. Па выніках 1973 года на яго рахунак залічылі 2300 га ўмоўнага ворыва пры абавязацельстве ў 1800 га і плане ў 1110 га.

У 1973 годзе механізатар А. А. Байкоў узараў больш за 3 тысяч гектараў зямлі[1]. За гэта дасягненне, а таксама за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў 12 снежня 1973 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання ў 1974—1979 гадах. Член Рэвізійнай камісіі Горацкага райкама КПБ і партыйнага бюро саўгаса «Дрыбінскі» ў 1981—1986 гг.

Выйшаў на пенсію ў 1989 годзе, разам з жонкай Еўфрасінняй Андрэеўнай пражывае ў Дрыбіне. Чацвёра сыноў Аляксандра Байкова таксама сталі механізатарамі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1973), медалём «За працоўную адзнаку» (1966), юбілейнымі медалямі. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік працуючай моладзі Беларускай ССР» (1981). У гонар 90-годдзя А. А. Байкову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна» (2019)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Как сегодня на Могилёвщине живёт механизатор-легенда // Могилёвский областной исполнительный комитет, 30 красавіка 2021. (руск.)
  2. Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў стаў ганаровым грамадзянінам Дыбінскага раёна // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2 кастрычніка 2019. (бел.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Дрыбінскага раёна
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі працуючай моладзі БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Механізатары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»