wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксеевіч Авечкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авечкін. Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (22 чэрвеня 1913, Чудава, Расія, цяпер Наўгародская вобласць — 7 лістапада 1980) — пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Чырвонай Арміі (1931—1936), потым працаваў інструктарам чудаўскага аэраклуба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950—1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцейскай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярский пилот» (1959—1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1958).

Дэбютаваў у друку ў 1949. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцяў для дзяцей «Соломка» (1951), “Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дивных гор» (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чудаве
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі