wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Пятроў і Аляксандр Пятроў.

Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992).

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.

1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха.

1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната.

1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава.

1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара.

1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно».

1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно».

1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР).

1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР.

1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях.

З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе.

Жанаты, двое дзяцей.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995).

Навуковая дзейнасць

Кандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы-метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ ім. М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:

Кнігі

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэлегаты XXV з’езда КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе