wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалевіч. Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч (нар. 20 верасня 1938, г.Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978).

Біяграфія

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, з 1966 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1967—1983 гг. вёў выкладчыцкую работу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1983—1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, в.а.дырэктара, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 1991 г. дырэктар Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2001—2004 гг. генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 гг. загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Кабінеце Міністраў, затым пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2002—2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004—2008 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. Лыкава, з 2009 года дырэктар, з 2010 года галоўны навуковы супрацоўнік, навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Навуковая дзейнасць

Тэарэтычна даследаваў механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагуючага газу, вывучаў сістэмы ахалоджвання атамных і цеплавых электрастанцый, эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічных рэакцый у цепланосьбіце. У 1992—1996 гг. прымаў удзел у распрацоўцы «Энергетычнай праграмы», Дзяржаўнай праграмы развіцця ядзернай энергетыкі, рэспубліканскай праграмы «Энергаашчаджэнне» і Асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2007 гг. прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергетычнай сістэмы, энергаашчаджэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гг., Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 4 вучэбных дапаможнікаў, 20 вынаходстваў.

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў