У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкевіч.
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч (15 (28) жніўня 1901, в. Белавежа, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 22 красавіка 1945, Германія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў вёсцы Белавежа Гродзенскай губерні, Расійскай імперыі (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) у беларускай сялянскай сям’і.
Працаваў на паравым млыне.
У 1919 годзе Вашкевіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ташкенцкім гарваенкаматам Узбекскай ССР.
Браў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1920 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).
З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 гадах навучаўся ў Ваеннай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званне лейтэнанта. Пасля сканчэння атрымаў у падначаленне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.
У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучання ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942).
З 1943 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фарміравання) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фарміравання)(руск.) бел.. У ноч на 27 верасня 1943 паспяхова арганізаваў пераправу праз Дняпро ў раёне сяла Дняпровакаменка (Верхнедняпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць); без стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на плацдарме і працягнуў наступ. Пасля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй(руск.) бел..
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм падпалкоўніку Аляксандру Аляксандравічу Вашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая зорка» (№ 1480).
Да 23 ліпеня 1944 года палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч камандаваў 797-м стралковым палком 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі.
У верасні 1944 у званні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты(польск.) бел.. 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генералам брыгады. Дывізія пад яго кіраўніцтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандр Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Знявечаны труп быў знойдзены толькі 4 мая ў лесе непадалёк ад Штыфтшвезэ(ням.) бел.. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках 28 мая 1945 года.
11 ліпеня 1945 пасмяротна прысвоенае званне генерала-маёра.
Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць яго родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч на Вікісховішчы |
Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч на сайце «Героі краіны»(Праверана 28 жніўня 2013)
Тэмы гэтай старонкі (30):