wd wp Пошук:

Аляксандр Іосіфавіч Падлужны

Аляксандр Іосіфавіч Падлу́жны[1] (16 жніўня 1935, Залессе, Мсціслаўскі раён — 21 лістапада 2005) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік НАН Беларусі (1994)[2], сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (1997—2002), дырэктар Інстытута мовазнаўства (1989—2003), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства (1964). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы».

3 1962 года ў Інстытуце мовазнаўства (з 1969 загадчык аддзела, з 1983 намеснік дырэктара, з 1989 дырэктар), адначасова з 1997 акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі.

У навуцы

Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

У 1990-я гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленні беларускага правапісу і кіраўніком рабочай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзеныя «Высновы» камісіі з апісаннем асноўных падыходаў да змянення існуючых правапісных норм, і праект новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (праект асвятляўся ў друку каля 2000—2002, але не ажыццяўляўся).

Быў старшынём Навуковай рады «Беларуская мова і шляхі яе развіцця», членам рабочай групы і кіраўніком беларускай нацыянальнай групы Міжнароднай камісіі па «Агульнаславянскім мовазнаўчым атласе», членам Камісіі па фанетыцы і фаналогіі пры Міжнародным камітэце славістаў, членам рэдакцыі бюлетэню «Беларуская лінгвістыка», старшынём Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук, і сярод яго вучняў — некалькі дактароў навук. З 1989 года галоўны рэдактар часопіса «Беларуская лінгвістыка»[1].

Ацэнкі

Лічыцца заснавальнікам беларускай фанетычнай школы[3].

На пасадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і дырэктара Інстытуту мовазнаўства на працягу 20 гадоў фактычна ажыццяўляў каардынацыю ўсёй лінгвістычнай навукі ў Беларусі, а на пасадзе сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі вызначаў напрамкі даследаванняў у галіне ўсёй гуманітарнай навукі ў краіне[3].

Сваім удзелам у фундаментальных працах па нармалізацыі беларускага літаратурнага маўлення «Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне» і «Беларуская граматыка», дапамог «стрымаць дэструктыўныя тэндэнцыі ў сістэме беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX ст. і захаваць адносную стабільнасць норм беларускай літаратурнай мовы і яе функцыянаванне ў грамадстве»[3].

Працы

Калектыўныя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  3. 1 2 3 4 5 [Лукашанец 2005].

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Памерлі 21 лістапада
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Памерлі ў Мінску
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Дактары філалагічных навук
Мовазнаўцы Беларусі
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Нарадзіліся 16 жніўня
Нарадзіліся ў 1935 годзе
Памерлі ў 2005 годзе
Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Асобы
Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне