wd wp Пошук:

Аляксандр Ігаравіч Рыбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбак.

Алякса́ндр І́гаравіч Рыба́к (нарв.: Alexander Rybak, нюнорск Alexander Rybak; нар. 13 мая 1986, Мінск, БССР, СССР) — нарвежскі скрыпач, спявак, кампазітар і акцёр беларускага паходжання, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» у Маскве.

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў. Ва ўзросце 6 гадоў з бацькамі пераехаў у Нарвегію, сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсадэн. На паўгода вярнуўся ў Мінск, пачаў вучыцца ў школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Скончыў кансерваторыю ў Осла. Працуе канцэртмайстрам.

Творчасць

У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвежскім шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песняй «Foolin’».

У 2009 выйграў са сваёй песняй у стылі фольк «Fairytale» нарвежскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысяч галасоў тэлегледачоў і быў абраны прадстаўніком Нарвегіі на конкурсе «Еўрабачанне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу.

1 чэрвеня 2009 выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»).

Удзельнік конкурса песні «Еўрабачанне-2018», дзе выйшаў у фінал і заняў 15 месца.

Сінглы

Год Назва Альбом
2006 «Foolin» (песня) -
2009 «Fairytale» Fairytales
«Funny Little World»
«Roll With the Wind»
2010 «Europe Skies» (Небеса Европы) No Boundaries
«Oah» (Стрела Амура)
2010 «Fela Igjen» (with Opptur) -
2010 «Skazka» Zimnyaya Skazka
2011 «Resan till dig» Visa vid vindens ängar
2012 «I’ll Show You» (with Paula Seling) -
«Leave Me Alone» (Достала)
«Dostala»
2013 «Presents» Christmas Tales
2013 «5 to 7 Years»

Сувязь з радзімай

Аляксандр і яго бацькі захоўваюць сувязь з радзімай. Бабулі і дзядулі жывуць у Мінску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай або рускай мовах Аляксандр зараз чытае рэдка, але выконвае музыку бацькі на вершы Максіма Багдановіча. Лічыць, што родная культура паўплывала на яго музычны густ.

29 мая 2009 Аляксандр Рыбак наведаў Мінск у якасці члена журы конкурсу «Маладыя галасы Беларусі». На канцэрце выканаў беларускую песню «Купалінка» і свой еўрапейскі шлягер «Fairytale». У ліпені 2009 года спявак выступіў на адкрыцці міжнароднага фестывалю «Славянскі Базар» у Віцебску.

У 2011 Аляксандр Рыбак запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Europe’s Skies», у беларускай інтэрпрэтацыі яна атрымала назву «Небасхіл Еўропы».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138232644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. https://www.tiktok.com/@alexrybakofficial/video/6960590893829065985?lang=es&is_copy_url=1&is_from_webapp=v1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кампазітары Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Нарвегіі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Імігравалі ў Нарвегію з Беларусі
Катэгорыя·Акцёры Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных