Аляксандр Іванавіч Баброўнік (нар. 15 жніўня 1944, в. Вуйвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1965), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (аспірантура).
Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (1971—1978, навуковы супрацоўнік, інжынер), Мінскім трактарным заводзе (1994—2006, начальнік канструктарскага бюро навукова-тэхнічнага цэнтра), Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (2007—2013, прафесар кафедры «Трактары і аўтамабілі», у 2008—2012 — загадчык кафедры), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1979—1994 — дацэнт кафедры «Дэталі машын і пад’ёмна-транспартныя машыны і механізмы», загадчык лабараторыі прыводаў, сістэм машын і механізмаў, з 2013 — прафесар кафедры «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад», у 2016—2020 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне рэжымаў машынна-трактарных агрэгатаў.