wd wp Пошук:

Аляксандр-Франсуа Дэпорт

Аляксандр-Франсуа Дэпорт (фр. Alexandre-François Desportes; 24 лютага 1661, Шампіньёль — 20 красавіка 1743, Парыж) — французскі жывапісец.

Біяграфія

Аляксандр-Франсуа Дэпорт нарадзіўся ў 1661 годзе ў сям’і аратага. У 1673 годзе Дэпорт пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў фламандскага мастака Нікасіуса Бернаерста. У 1695—1696 гадах працаваў у Варшаве і быў прыдворным мастаком Яна III Сабескага і пісаў партрэты польскіх арыстакратаў. Пасля вяртання з Польшчы Дэпорт правёў шэсць месяцаў у Англіі, затым стаў прыдворным мастаком у Людовіка XIV і Людовіка XV, дзе, у прыватнасці, маляваў трафеі прыдворнага палявання.

Ён зрабіў таксама партрэты лепшых яго сабак: Бланш, Пон, Зэт і іншых. У 1699 годзе прыняў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. Карціна «Нацюрморт з сабакам і бітай дзічынай у ружовага куста» — стала адной з пазнавальных прац Дэпорта. Пасля яго смерці ў Парыжы засталася значная частка работ у яго студыі, у якой таксама вучыўся яго пляменнік Нікаля.

Дэпорт пахаваны ў царкве святога Германа (Жэрмена) у Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 François Desportes
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1661 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1743 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага