wd wp Пошук:

Аляксандра Зорына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цвікевіч. Аляксандра Зорына (сапр. Аляксандра Цвікевіч, 17 верасня 1899, Баранавічы — 31 мая 1973, ЗША) — актрыса нямецкага нямога кіно.

Біяграфія

У 1917 годзе пераехала ў Польшчу, дзе атрымала запрашэнне зняцца ў кіно. Дэбют аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй «UFA» у Мюнхене. З 1919 года па 1932 год знялася ў шэрагу фільмаў.

Падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі: Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш. У 1932 годзе ўзяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы. Другая сусветная вайна разбурыла сям’ю. А. Зорынай прыйшлося самой зарабляць на жыццё. Працавала на многіх работах. У 1949 годзе эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска. Памерла ў 1973 годзе ад анкалагічнага захворвання. Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1048749975 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Alexandra Sorina // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  3. Alexandra Sorina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France Alexandra Sorina // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  5. Аляксандра (Цвікевіч) Зорына
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе