wd wp Пошук:

Аляксандра Віктараўна Герасіменя

Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Спартыўная кар’ера

Чэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 у Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў.

А. Герасіменя — срэбраны прызёр Алімпіяды 2012

Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.

На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1].

Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спіне[2].

27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі).

Грамадска-палітычная дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[5]. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні[6].

Узнагароды

Сям’я

Муж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін[9]. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію[10].

Зноскі

  1. Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год(недаступная спасылка)
  2. Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
  3. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)
  4. kp.by(недаступная спасылка)
  5. nn.by
  6. belarus-nau.org
  7. А.Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны ІІІ ступені Сяргея Мартынава і Аляксандру Герасіменю(недаступная спасылка)
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Афіцыйны Інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 снежня 2016).
  9. Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж (нявызн.). Наша Ніва (19 жніўня 2017).
  10. nina.nashaniva.by

Спасылкі

Інтэрв’ю і артыкулы

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Чэмпіёны Беларусі па плаванні
Катэгорыя·Плыўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па плаванні
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па плаванні
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі