wd wp Пошук:

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — фонд спартсменаў Беларусі, створаны ў жніўні 2020 года, аказвае фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу пацярпелым ад рэжыму, узаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі ў розных відах спорту[1]. Фонд створаны вядомымі спартыўнымі функцыянерамі і спартсменамі — чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спаборніцтваў.

Марафон Свабоды

Удзельнікі «MARATHONFORFREEDOM-2021»

7-16 жніўня 2021 года фондам быў арганізаваны анлайн-забег на дыстанцыю 2334 метры (па артыкуле 23.34 КоАП была асуджана большасць удзельнікаў мірных пратэстаў у 2020—2021 гадах у Беларусі).

Забег быў разбіты на 10 дзён і кожны дзень быў прымеркаваны вызначанай тэме: падтрымцы дзеячаў культуры, лекараў, журналістаў, студэнтаў, палітвязняў, жанчын, рабочых, спартсменаў, Фонду спартыўнай салідарнасці і бегу ў Новую Беларусь[2].

Зноскі

  1. Рэпрэсаваныя атлеты змогуць выступіць на Алімпіядзе, — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці
  2. Онлайн-забег #MARATHONFORFREEDOM
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычны крызіс у Беларусі (2020)
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы