wd wp Пошук:

Альштынак

Альштынак[1] (польск.: Olsztynek, ням.: Hohenstein) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Альштынскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Альштынак. Займае плошчу 7,69 км². Насельніцтва 7648 чалавек (на 2004).

Гісторыя

Замак крыжакоў (пабудаваны ў 1350—1360) у Альштынку

Гісторыя горада пачынаецца з будаўніцтва тэўтонскімі рыцарамі замка Гогенштайн у 1351 годзе. У 1410 годзе ў наваколлях горада рыцары пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Грунвальдзе. У 1440—1455 гадах у складзе Прускай канфедэрацыі, з 1525 года — частка Прусіі. У жніўні 1914 года апынуўся ў цэнтры бітвы пры Таненбергу.

На праведзеным пасле Першай сусветнай вайны плебісцыце былі пададзены толькі два галасы за перадачу горада пад юрысдыкцыю Польшчы. У горад з Кёнігсбергскага заапарка быў перамешчаны этнаграфічны музей Усходняй Прусіі. У 1927 годзе тут быў узведзены мемарыял у Танэнбергу, дзе праз 7 гадоў быў пахаваны германскі прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург. Пасля Другой сусветнай вайны мемарыял быў разбураны, магіла Гіндэнбурга з жонкай яшчэ да пачатку баёў была перамешчана ў Марбург. Польскія ўлады пабудавалі ў горадзе помнік у гонар Грунвальдскай бітвы.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераназваныя населеныя пункты
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Альштынак (гміна)
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Альштынскага павета