wd wp Пошук:

Альфвенаўскія хвалі

Альфвенаўскія хвалі — папярочныя магнітагідрадынамічныя плазменныя хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж сілавых ліній магнітнага поля. Выклікаюцца нізкачастотнымі электрамагнітнымі хвалямі ў плазме, якія распаўсюджваюцца ўздоўж пастаяннага магнітнага поля[1]. Пры гэтым плазма таксама прыходзіць у рух за кошт энергіі электрамагнітнага поля, што прыводзіць да шматразовага паніжэння хуткасці распаўсюджвання хвалі. Названы ў гонар шведскага астрафізіка Х. Альфвена, які прадказаў у 1942 годзе іх існаванне. Хуткасць распаўсюджвання такіх хваль даецца формулай[2]:

v

H

4 π ρ

{\displaystyle v={\frac {H}{\sqrt {4\pi \rho }}}}

\{\displaystyle v=\{\frac \{H\}\{\sqrt \{4\pi \rho \}\}\}\} Адыгрываюць важную ролю ў іанасферах Зямлі, Сонца і іншых астранамічных аб’ектаў.

Зноскі

  1. Элементарная фізіка плазмы, 1969, с. 161
  2. Элементарная фізіка плазмы, 1969, с. 162

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Магнітная гідрадынаміка
Катэгорыя·Фізіка плазмы
Катэгорыя·Хвалі ў плазме