Альжбета Радзівіл, народжаная Гаштольд (1474 — 1502) — жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Яна Радзівіла.
Дачка Марціна Гаштольда і яго другой жонкі Ганны з Гальшанскіх, дачкі Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага. Мела брата Альбрэхта Гаштольда.
У 1492 годзе ўзялі шлюб з кашталянам троцкім Янам Радзівілам, з якім пражылі 10 гадоў.
у шлюбе мелі трох сыноў і дзвюх дачок, але ўсе яны памёрлі ў дзяцінстве.
Вядомы партрэт Альжбеты з Гаштольдаў з серыі партрэтаў у лаўровым вянку, які захоўваецца ў Варшаўскім Нацыянальным музеі.