wd wp Пошук:

Альвара дэ Сааведра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сааведра.

Маршрут падарожжа Альвара дэ Сааведры

Áльвара дэ Саавéдра Серóн (ісп.: Álvaro de Saavedra Cerón; памёр 1529) — адзін з еўрапейскіх даследчыкаў Ціхага акіяна.

Біяграфія

Дата і месца яго нараджэння дакладна невядомыя. У 1526 годзе ён суправаджаў свайго стрыечнага брата — Эрнана Картэса — у Новую Іспанію. У 1527 годзе Картэс падрыхтаваў экспедыцыю пад пачаткам Альвара дэ Сааведра, якая павінна была знайсці новыя землі ў Паўднёвых морах. 31 кастрычніка 1527 г. экспедыцыя на трох караблях адплыла з Новай Іспаніі ў Ціхі акіян і прайшла ўздоўж паўночнага берага вострава Новая Гвінея (які іспанцы назвалі Isla del Oro). 3 кастрычніка 1528 г. адзінае ацалелае судна экспедыцыі дасягнула Малукскіх астравоў. Затым была зроблена спроба вярнуцца ў Новую Іспані, аднак адваротны паўночна-ўсходні вецер аднёс карабель назад да гэтых астравоў. Праз некалькі дзён Альвара дэ Сааведра распачаў другую спробу вярнуцца. Спачатку ён паплыў да Новай Гвінеі, дзе атрымаў ваду і правізію ад абарыгенаў, а адтуль адправіўся на паўночны ўсход, наведаўшы Маршалавы Астравы і Астравы Адміралцейства, але ад атола Эніветак паўночна-ўсходні вецер зноў вярнуў карабель да Малукскіх астравоў. У 1529 экспедыцыя паспрабавала яшчэ раз вярнуцца ў Новую Іспанію, але карабель трапіў у зону дрэннага надвор’я і пацярпеў крушэнне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143792415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1529 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мараплаўцы Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іспаніі