wd wp Пошук:

Альбін Фадзеевіч Дзяконскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяконскі. Альбі́н Фадзе́евіч Дзяко́нскі герба «Кораб» (польск.: Albin Dziekoński; 18381918) — шляхціч, маршалак дваранства Кобрынскага павета[2]. Губернскі сакратар

Біяграфія

Сын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбеты з Выганоўскіх. Каталік.

У 1879—1882 гадах займаў пасаду кобрынскага павятовага маршалка. Быў ганаровым міравым суддзёй Кобрынска-Пружанскай акругі, старшынёй мясцовага ўпраўлення расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У гэты ж час навучаўся ў Імператарскім Маскоўскім універсітэце[d]. Пражываў у горадзе Кобрыне, потым у Брэсце[3].

Узнагароджаны медалём «У памяць вайны 1853—1856» і знакам Чырвонага Крыжа[4].

Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў у якасці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Яго сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасля смерці бацькі[5].

Сям’я

З жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна[5]. Пасля яе смерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысціну і Ядвігу Эмілію.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 чэрвеня 2022.
  2. 11 мая 2012 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Міхала Дзяконскага (1892-1940?), паэта (бел.) . Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка (8 жніўня 2012). Праверана 11.5.2020.
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1881 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1881. — С. 81
  4. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1882 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1882. — С. 82
  5. 1 2 Katarzyna i Jerzy Samusikowie. Dwór Dziekońskich w Czachcu(польск.) . Miesiecznik literacki Akant (19 студзеня 2012). Праверана 7 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяконскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі кобрынскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта