wd wp Пошук:

Альбрэхт IV Мудры

Альбрэхт IV Мудры (ням.: Albrecht IV. der Weise; 15 снежня 1447, Мюнхен, Герцагства Баварыя — 18 сакавіка 1508, там жа) — герцаг Баварска-Мюнхенскі з 1463 па 1467 (сумесна з Жыгімонтам), з 1467 па 1503 аднаасобна, герцаг Баварыі з 1503 года да сваёй смерці.

Біяграфія

Альбрэхт быў чацвёртым з сыноў Альбрэхта III, герцага Баварска-Мюнхенскага і Ганны Браўншвайг-Грубенгаген-Эйнбекскай. Пасля смерці свайго старэйшага брата Іаана IV, Альбрэхт пакінуў духоўную кар’еру і вярнуўся з Павіі ў Мюнхен. У 1463 годзе ў ён стаў суправіцелем старэйшага брата Жыгімонта. У 1467 годзе Альбрэхт стаў адзіным герцагам, а Жыгімонт атрымаў новае герцагства Баварыя-Дахау. Пасля смерці Жыгімонта ў 1501 годзе, яно вярнулася да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

З-за ціску свайго цесця, імператара Фрыдрыха III, Альбрэхт вырашыў вярнуць тэрытарыяльныя набыцці ў Швабіі ў 1492 годзе, каб пазбегнуць вайны з Габсбургамі і швабскай лігай. Пасля смерці Георга, апошняга герцага Баварыі-Лансгута ў 1503 годзе, Альбрэхту ўдалося аб’яднаць баварскія землі ў вайне супраць наследнікаў Георга, пфальцкай лініі Вітэльсбахаў, аднак яму прыйшлося аддаць Куфштайн і Кіцбюэль імператару Максіміліяну I у якасці кампенсацыі за яго падтрымку. Для пфальцкай лініі было створана новае герцагства Нойбург-Пфальц.

Каб пазбегнуць падзелу Баварыі ў будучыні, Альбрэхт выдаў у 1506 годзе ўказ аб атрыманні ў спадчыну згодна з першародствам. Аднак яго старэйшаму сыну і пераемніку Вільгельму IV з 1516 года прыйшлося дзяліць сваю ўладу разам са сваім малодшым братам Людвігам X. Пасля смерці Людвіга ў 1545 годзе ўказ ўступіў у сілу і дзейнічаў да звяржэння баварскай манархіі ў 1918 годзе.

3 студзеня 1487 года Альбрэхт ажаніўся з Кунегундай Аўстрыйскай (14651520), дачкой імператара Фрыдрыха III. Дзеці:

Альбрэхт пахаваны ў Фраўэнкірхе ў Мюнхене.

Зноскі

  1. 1 2 Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. 1 2 Proleksis enciklopedija — 2009.
  3. 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/a/alberto_iv_el_sabio.htm
  4. http://www.hdbg.de/portraitgalerie/gemaelde-2444.php
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя ў мюнхенскай Фраўэнкірхэ
Катэгорыя·Памерлі ў 1508 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1447 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў