wd wp Пошук:

Альбрэхт III Набожны

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альбрэхт III. Альбрэхт III Набожны (ням.: Albrecht III, der Fromme, 27 сакавіка 1401, Мюнхен — 29 лютага 1460, Мюнхен) — герцаг Баварыі (Баварыя-Мюнхен) з роду Вітэльсбахаў.

Маладым чалавекам Альбрэхт ўдзельнічае ў Баварскай вайне і ў вырашальнай бітве пры Алінге, ў якой яго бацька герцаг Эрнст выратаваў Альбрэхту жыццё. У 14331435 гадах Альбрэхт займае пасаду кіраўніка справамі герцага і знаходзіцца пераважна ў Штраўбінзе. Даведаўшыся, што Альбрэхт закаханы і адкрыта жыве з дзяўчынай Агнес Бернаўэр, дачкой лазеншчыка з Аўгсбурга, і ўбачыўшы ў гэтай сувязі небяспеку для дынастыі, герцаг Эрнст загадаў арыштаваць дзяўчыну і 12 кастрычнікa 1435 года утапіць яе ў Дунаі паблізу Штраўбінга (у той час, пакуль Альбрэхт быў на паляванні са сваім сваяком, Генрыхам XVI, герцагам Баварыя-Ландсхут). Даведаўшыся пра тое, што здарылася, Альбрэхт заключае з Людвігам VIII, герцагам Баварыя-Інгальштат, ваенны саюз супраць свайго бацькі.

Пасля прымірэння з герцагам Эрнстам, Альбрэхт ў 1436 годзе жэніцца з герцагіняй Ганнай фон Браўншвайг-Грубенхаген-Эйнбек; у гэтым шлюбе нарадзілася 10 дзяцей. У 1438 годзе, пасля смерці бацькі, Альбрэхт III становіцца герцагам Баварыі-Мюнхена. У 1440 годзе ён адхіляе прапанову стаць каралём Чэхіі. У 14441445 гадах вёў жорсткую барацьбу з атрадамі рыцараў-грабежнікаў па ўсяму свайму герцагству. Пасля спынення роду Вітэльсбахаў ў герцагстве Баварыя-Інгальштат Альбрэхт III пагадзіўся з перадачай гэтага герцагства Генрыху XVI, герцагу Баварыя-Ландсхут.

Альбрэхт III быў апекуном мастацтваў і вельмі рэлігійным чалавекам. Пахаваны ў заснаваным ім ў 1455 годзе бенедыктынскім манастыры ў Андэксу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119111349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Гісторыя Агнес Бернаўэр

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1401 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Памерлі 29 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Памерлі ў 1460 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу