wd wp Пошук:

Альбан Брытанскі

Альбан (Албан, Албаній, Олбан) Брытанскі, Албан Веруламскі, лац.: Albanus, англ. Alban; каля 209—305) — першы святы мучанік Брытанскіх астравоў, адзін з трох святых разам з Ааронам і Юліем, шанаванне якіх захавалася з часоў Рымскай Брытаніі.

Біяграфія

Згадванне аб мучаніцтве Альбана з’яўляецца адным з першых гістарычных сведчанняў аб хрысціянстве ў Брытаніі. Паводле паведамленняў гісторыкаў Гільдыя (VI стагоддзе) і Беды Вялебнага, Альбан загінуў падчас ганенняў на хрысціян 302—305 пры імператары Дыяклетыяне. Па іншых дадзеных яго смерць адносіцца да часу імператара Септымія Севера (каля 200) або імператара Дэцыя (249—251). Альбан быў рымскім ваяром. Звярнуўшыся ў хрысціянства пад уплывам святара Амфібала, якога ён хаваў падчас пераследу, Альбан быў асуджаны на смерць і абезгалоўлены ў горадзе Веруламіуме, цяпер — горад Сент-Олбанс, названы ў гонар святога.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праваслаўе ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Святыя Англіі
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 305 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя