wd wp Пошук:

Алфрэд Норт Уайтхед

Алфрэд Норт Уайтхед (англ.: Alfred North Whitehead; 15 лютага 1861, г. Рэмсгіт, Вялікабрытанія — 30 снежня 1947) — англійскі логік, філосаф і матэматык. Прафесар Кембрыджскага і Лонданскага (з 1914), Гарвардскага (з 1924) універсітэтаў.

Адзін з заснавальнікаў лагістычнай школы ў філасофіі матэматыкі, якая ў значнай ступені вызначыла развіццё матэматычнай логікі («Principa mathematica», т. 1—3, 1910—13, з Б. Раселам).

Для эвалюцыі філасофскіх поглядаў А. Уайтхеда характэрны пераход з пазіцый неарэалізму да аб’ектыўнага ідэалізму, набліжанага да платанізму. Імкнуўся да ўзгаднення філасофіі з прыродазнаўчымі дысцыплінамі, да рацыянальнага абгрунтавання навукі і яе ролі сярод іншых сістэм ведаў (мастацтва, рэлігія, філасофія). Уяўляў прыроду ў выглядзе адзінства падзей («элементарных фактараў пачуццёвага вопыту») і аб’ектаў («вечных элементаў у прыродзе»), што, на яго думку, дазваляе разумець прыроду як працэс і сумясціць палажэнні пра незалежнасць прыроды ад думкі і пра тоеснасць прыроды і вопыту. Лічыў, што ўсё існае з’яўляецца часткай вопыту: індывідуальнага для канечных рэчаў і божага для свету наогул. Сусветны працэс разглядаў як «вопыт Бога», у якім «вечныя аб’екты» пераходзяць з ідэальнага божага свету ў свет фізічны і якасна вызначаюць падзеі. Сцвярджаў, што паколькі падзея мае часовы, зменлівы характар, яна арганічная; прапанаваў замяніць паняцце матэрыі паняццем «арганізм». Лічыў, што аб’ектам вывучэння навукі з’яўляюцца арганізмы (напр., біялогія вьюучае больш буйныя арганізмы, фізіка — меншыя). Для сацыялагічных поглядаў А. Уайтхеда характэрны разуменне ідэй як галоўных рухальных сіл грамадства і абсалютызацыя ролі вучоных у сацыяльным развіцці.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Find a Grave — 1995.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кенце
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе