У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Боржыс. Алеша́ндры Бо́ржыс Карэ́я (парт.: Alexandre Borges Corrêa; 23 лютага 1966, Сантус) — бразільскі акцёр, прадзюсар.
Алешандры Боржыс нарадзіўся 23 лютага 1966 года ў артыстычнай сям’і дырэктара тэатра Тана Карэі і танцоўшчыцы Розы Боржыс[2]. У 1993 годзе дэбютаваў на тэлеканале «Маншэты» ў серыяле «Бясконцая вайна», а ў наступным годзе сыграў у сваёй першай кінастужцы. Пасля выканання ролі жыгала Бруну ў тэлесерыяле «Новая ахвяра» стаў вельмі запатрабаваным акцёрам на тэлебачанні[3]. Часцей за ўсё яму дастаюцца ролі лавеласаў[4]. Дэбют Алешандры ў якасці кінапрадзюсара адбыўся ў фільме «Захопнік», які атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях.
З 1993 года Алешандры Боржыс у шлюбе з актрысай Жулія Лемерц. У 2000 годзе ў іх нарадзіўся сын Мігел.