wd wp Пошук:

Алесь Дубровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэдзька. Алесь Дубровіч, сапр.:Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.

Біяграфія

Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе узяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»). У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 года пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда». У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.

Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.

Творы

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Зняволеныя Вілейскай турмы
Катэгорыя·Памерлі ў Глыбоччыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада