wd wp Пошук:

Алена Леанідаўна Богдан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богдан. Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар. 2 мая 1973, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі урач і дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын» (з 2020).

Біяграфія

Нарадзілася 2 мая 1973 года ў в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1996 годзе скончыла Беларускі медыцынскі інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».

Пасля вну працавала інтэрнам, затым - урачом прыёмнага аддзялення Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Пасля перападрыхтоўкі працягнула працаваць у клініцы урачом-неўролагам кансультатыўнай паліклінікі і неўралагічнага аддзялення № 2, пазней - намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы[1].

У кастрычніку 2009 года прызначана начальнікам аддзела медыцынскай дапамогі мацярам і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя, са жніўня 2013 года працавала начальнікам аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя[1].

З 21 снежня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 года[2] працавала першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

29 кастрычніка 2021 года прызначана старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама[1].

Грамадская дзейнасць

З 2020 года — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын»[3]. У 2021 годзе пераабрана на наступны тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднання[4].

15 сакавіка 2021 года прызначана ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[5].

Міжнароднае супрацоўніцтва

Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасці (Дзіцячы Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадскія арганізацыі).[6]

У 2011 годзе была адным з кандыдатаў у склад Камітэта па палітыцы і каардынацыі Спецыяльнай праграмы навуковых даследаванняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўлення насельніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.[7]

Зноскі

  1. 1 2 3 Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ўзначаліла Алена Богдан. Што аб ёй вядома
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб»
  3. https://www.belta.by/society/view/novym-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-izbrana-elena-bogdan-408113-2020/
  4. https://www.belta.by/society/view/elena-bogdan-pereizbrana-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-427442-2021/
  5. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
  6. https://www.euro.who.int/__data/assets/pdf_file/0003/147720/wd07R_Membership_110356.pdf?ua=1
  7. Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)